7 траўня 2024, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі мяса ў Расею адновяцца і павялічацца

10
Пастаўкі мяса ў Расею адновяцца і павялічацца

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі і Расеі правялі перамовы ў Менску.

Беларусь цягам найбліжэйшых дзён можа цалкам аднавіць пастаўкі мяса на расейскі рынак. Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, паведамляе ТАСС.

Са слоў міністра, бакам удалося дасягнуць паразумення ў гэтым пытанні. З гэтай пазіцыяй пагадзіўся і ягоны калега з Расеі. Міністр сельскай гаспадаркі Расеі Мікалай Фёдараў сказаў, што пастаўкі могуць быць адноўленыя да 20 сакавіка, як пра гэта прасіў беларускі бокі. Пры гэтым Фёдараў падкрэсліў, што не бачыць ніякага канфлікту паміж расейскім і беларускім бакамі ў пытаннях паставак мяса, піша РІА «Новости».

Больш за тое, сёння ж намеснік кіраўніка Мінсельгаса Расеі Андрэй Волкаў паведаміў, што падпісаныя ў аўторак прагнозныя балансы дазваляюць Беларусі нарасціць пастаўкі малака і малочнай прадукцыі ў Расею на 26,5 адсоткаў, а мяса і мясной прадукцыі - на 11,5 адсоткаў у 2015 годзе.

Узгодненыя на 2015 год прагнозныя балансы попыту і прапановы Саюзнай дзяржавы прадугледжваюць магчымасць пастаўкі Беларусі 3,923 мільёна тон малака і малочнай прадукцыі (у пераліку на малако) і 390,3 тысячы тон мяса і мясной прадукцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках