7 траўня 2024, aўторак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарога з Менска ў Гародню стане «карацейшай» на паўгадзіны

7
Дарога з Менска ў Гародню стане «карацейшай» на паўгадзіны

Беларуская чыгунка прапануе пасажырам новы расклад руху ранішняга цягніка міжрэгіянальных ліній №673/674 Менск-Гародня.

Паводле звестак прэс-службы БЧ, з 29 сакавіка цягнік Менск-Гародня, які адпраўляецца са станцыі Менск-Пасажырскі раніцай а 06.56, будзе прыбываць у Гародню не а 12.06, як планавалася раней, а на 40 хвілін раней - аб 11.26. Што да зваротнага шляху, то з Гародні цягнік будзе адпраўляцца наадварот на гадзіну пазней - а 15.25, замест 14.24, а прыбываць у сталіцу - а 19.59 (замест 19.33).

Такім чынам, час руху цягніка са сталіцы ў Гародню складзе 4 гадзіны 30 хвілін (у зваротным кірунку - 4 гадзіны 34 хвіліны) замест запланаваных раней 5 гадзін 10 хвілін. Акрамя таго, расклад стане больш зручным для пасажыраў, зацікаўленых вярнуцца ў сталіцу гэтым цягніком таго ж дня - цяпер да адпраўлення цягніка з Гародні ў іхнім распараджэнні будзе амаль 4 гадзіны.

Нагадваем, падчас руху прадугледжаныя тры прыпынкі - у Маладзечне, Лідзе і Мастах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках