7 траўня 2024, aўторак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ryanair будзе лётаць з Еўропы ў ЗША за $15

6
Ryanair будзе лётаць з Еўропы ў ЗША за $15

Рада дырэктараў Ryanair ухваліла планы стварэння трансатлантычнай авіялініі.

Гэта адбудзецца за найбліжэйшыя 4-5 гадоў, калі ірландскі перавознік здалее дамовіцца аб куплі далёкамагістральных самалётаў у Boeing або Airbus. У новай авіялініі будзе іншая марка, адзначыў маркетынгавы дырэктар Ryanair Кені Джэйкабс, піша vedomosti.ru.

Ryanair мерыцца здзяйсняць палёты з 12-14 еўрапейскіх гарадоў у Бостан, Чыкага, Маямі, Нью Ёрк, Вашынгтон ды іншыя гарады ЗША. Чакаецца, што самыя танныя квіткі ў адзін канец (іх кампанія будзе субсідаваць) будуць каштаваць 10 фунтаў стэрлінгаў (амаль $15). Праўда, лік такіх месцаў будзе абмежаваны, і кошт астатніх квіткоў будзе перасягаць 99 фунтаў. Таксама Ryanair будзе прапаноўваць больш дарагія месцы падвышанай камфортнасці, заявіў Джэйкабс.

Ніводнай авіякампаніі не выпадала атрымліваць прыбытак, ажыццяўляючы трансатлантычныя пералёты з вельмі нізкімі тарыфамі. Некаторыя спрабавалі зрабіць гэта, але збанкрутавалі, як Skytrain у 1980-х гадах. У 2013 годзе трансатлантычныя маршруты пачаў прапаноўваць лаўкостэр Norwegian Air Shuttle, кошт квітка з Лондана ў Нью Ёрк у яго пачынаецца прыкладна ад 149 фунтаў. У 2014 годзе страты кампаніі склалі звыш 1,1 млрд нарвэжскіх крон ($134 млн).

Ryanair сачыла за досведам іншых кампаній, і яе стратэгія будзе іншая, чым у Norwegian, адзначыў Джэйкабс. «Наш бізнэс больш, з большай маркай і трафікам ды больш дзейснай мадэллю выдаткаў», - сказаў ён.

Трансатлантычныя пералёты - адны з найбольш прыбытковых маршрутаў. Але ў гэтым сэгмэнце дамінуюць такія еўрапейскія і амэрыканскія авіякампаніі, як British Airways і American Airlines. Тым не менш, незалежны аналітык Джон Стрыклэнд аптымістычна ацэньвае пэрспэктывы Ryanair, улічваючы яе шырокае прадстаўніцтва на еўрапейскім рынку. Галоўным для кампаніі будзе атрымаць дастатковую колькасць прыдатных самалётаў выгадным коштам і прапаноўваць некаторыя тыпы прэміяльнага абслугоўвання, мяркуе Стрыклэнд.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках