7 траўня 2024, aўторак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: За год Захад так і не пакараў Пуціна за Крым

8
Bloomberg: За год Захад так і не пакараў Пуціна за Крым

Старая варожасць паміж Крамлём і Захадам, якую душылі апошнія 25 гадоў, зноў разгарэлася.

Праз год пасля таго, як войска Расеі ўварвалася ў Крым і паставіла там пародыю на рэферэндум, жыццё ў Еўропе змянілася: правілы, устаноўленыя пасля Халоднай вайны больш не дзейнічаюць, а старая варожасць паміж Крамлём і Захадам, якую душылі апошнія 25 гадоў, зноў разгарэлася.

Аб гэтым піша аглядальнік Леанід Бяршыдскі на старонках Bloomberg (пераклад - ZN.ua).

Ён дадае, што змена парадку на кантыненце добра ілюструе тое, як прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распавядае аб акупацыі ўкраінскага Крыму. У сакавіку 2014 года ён хоць і "царскім тонам", але досыць асцярожна распавядаў пра гісторыю і далучэнне паўвыспы да Расеі.

А ў мінулую нядзелю ў фільме "Крым. Шлях на Радзіму", ягоны аповед быў зусім іншым.

"Я аддаў даручэнне і загадаў міністэрству абароны, што ўжо хаваць, пад выглядам узмацнення аховы нашых вайсковых аб'ектаў у Крыме перакінуць туды спецпадраздзялення Галоўнага выведнай управы і сілы марской пяхоты, дэсантнікаў", - казаў Пуцін у кадры.

На думку аўтара, расейскі прэзідэнт змяніў свой аповед пра захоп украінскай паўвыспы таму, што за цэлы год Захад так і не пакараў яго за міжнароднае парушэнне правілаў. Хоць заявы ЕЗ і ЗША былі безапеляцыйныя і жорсткія.

"Уведзеныя эканамічныя санкцыі прычынілі недастатковы дыскамфорт сябрам Пуціна. Сам Пуцін працягнуў уварванне ва Украіну, нібыта ўсведамляючы, што заходнія лідэры і пальцам не паварушаць, каб спыніць яго", - гаворыцца ў артыкуле.

Бяршыдскі мяркуе, што пасля Майдана ў Кіеве ва украінскіх і заходніх лідэраў была магчымасць дамовіцца з Расеяй аб тым, што ў Крыме прынамсі застанецца вайсковая база, а таксама гарантаваць Маскве ўдзел у перамовах аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. Але гэты момант быў прапушчаны.

"Пуцін зрабіў агрэсіўныя крокі, якія, на ягоную думку, мусілі абараніць інтарэсы ягонай краіны. Захад на гэта не адрэагаваў рашуча, і Пуцін стаў шчырым і бесцырымонным ворагам. А санкцыі і падзенне кошту нафту недастаткова аслабілі яго, каб ён захацеў адступіць", - піша аўтар, дадаючы, што менавіта таму прэзідэнт Расеі ўважае за сваю заслугу анэксію Крыма і важыцца публічна заяўляць аб сваёй ролі ў гэтым працэсе.

Журналістка Алена Рыкоўцава ў сваім артыкуле для "Радыё Свабода" прыйшла да высновы, што расейскім спецслужбам фактычна давялося лавіць Януковіча на тэрыторыі ўсходу Украіны для ягонай далейшай ізаляцыі, каб ён не перашкодзіў Пуціну ажыццявіць план анэксіі Крыма. У гэты ж час, Мінюст таксама праводзіць экспэртызу выказванняў Пуціна аб анэксіі Крыма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках