7 траўня 2024, aўторак, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міт Ромні выйдзе на рынг супраць Эвандэра Холіфілда

2
Міт Ромні выйдзе на рынг супраць Эвандэра Холіфілда

Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША Міт Ромні выйдзе на рынг супраць вядомага баксёра ў цяжкай вазе Эвандэра Холіфілда.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на New York Post. Двубой пройдзе 15 траўня ў Солт-Лэйк-Сіці.

«Гэта будзе альбо вельмі кароткі бой, альбо я буду без прытомнасці», - пажартаваў палітык у інтэрв'ю газэце The Salt Lake Tribune. Міт Ромні таксама дадаў, што ён і Эвандэр Холіфілд наважылі зладзіць баксёрскую сутычку замест дабрачыннай вячэры.

Даходы ад правядзення сустрэчы будуць накіраваныя на дабрачыннасць. Грошы атрымае некамерцыйная арганізацыя, якая дапамагае людзям з праблемамі зроку.

Ромні, якому 12 сакавіка споўніцца 68 гадоў, у 2003-2007 гадах быў губернатарам штата Масачусэтс, а затым двойчы ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. У 2012-м ён саступіў Бараку Абаму. Рост палітыка складае 186 сантыметраў, што на 3 сантыметры менш за рост Холіфілда.

52-гадовы спартовец апошнім разам выходзіў на рынг ў 2011 годзе супраць данійца Браяна Нільсэна, які дагэтуль выступаў на працягу амаль дзесяці гадоў. Бой скончыўся на карысць Эвандэра тэхнічным накаўтам у дзесятым коле. Холіфілд - адзіны баксёр, які здалеў здабыць годнасць абсалютнага чэмпіёна свету ў дзвюх вагавых катэгорыях (цяжкая і першая цяжкая).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках