6 траўня 2024, панядзелак, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхаводы тэрарыстаў ДНР і ЛНР выставілі ўльтыматум Кіеву

26
Верхаводы тэрарыстаў ДНР і ЛНР выставілі ўльтыматум Кіеву

Баевікі заявілі, што ніякія кампрамісы з Кіевам больш немагчымыя.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў «рэспублік» Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага.

«ДНР і ЛНР заяўляюць, што ніякія кампрамісы з Кіевам немагчымыя датуль, пакуль не будуць скасаваныя ўчорашнія ганебныя пастановы Парашэнкі і Вярхоўнай Рады», - гаворыцца ў заяве.

Сепаратысты адзначаюць, што раней пагадзіліся «на асаблівы статус Данбаса ў складзе абноўленай Украіны, хоць наш народ хоча поўнай незалежнасці... Але Украіна не абнавілася», - заяўляюць кіраўнікі сепаратыстаў.

Таксама на іх думку, у дакуменце пералічаныя толькі прыфрантавыя гарады зоны АТА, а не ўсе, вызначаныя вераснёўскімі дамовамі.

Лідары баевікоў уважаюць, што ў закон аб адмысловым статусе ўнесеныя не ўзгодненыя з імі папраўкі датычныя выбараў. «Пры гэтым цалкам праігнараваныя п. 4 і 12 Менскага Комплексу захадаў ад 12 лютага, якія абавязваюць Кіеў абмеркаваць і ўзгадніць мадальнасці і пытанні, якія тычацца мясцовых выбараў, з прадстаўнікамі Данбаса…», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, напярэдадні Вярхоўная Рада вызначыла раёны Данбаса з асаблівым парадкам самакіравання, але адклала яго ўвядзенне да правядзення ў рэгіёне выбараў паводле ўкраінскага заканадаўства. Акрамя таго непадкантрольныя тэрыторыі былі прызнаныя часова акупаванымі. Кіеў пры гэтым паставіў пытанне аб увядзенні міратворцаў у зону канфлікту.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках