6 траўня 2024, панядзелак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вялікі ў Беларусі дранік выпекуць 21 сакавіка

5
Самы вялікі ў Беларусі дранік выпекуць 21 сакавіка

Самы вялікі ў Беларусі дранік выпекуць 21 сакавіка ў сядзібна-паркавым комплексе «Панскі маёнтак Сула».

Пра гэта паведамілі ў Мінаблвыканкаме, паведамляе БелТА.

У гэты дзень у комплексе будзе праходзіць старажытнабеларускі фестываль сонца і раўнадзенства «Сонцаварот». Галоўнай падзеяй дня стане выпяканне самага вялікага нішчымнага драніка. Дыяметр прыгатаванай стравы павінен скласці не менш за 2 метры. Прадэгуставаць гіганцкі дранік змогуць усе ўдзельнікі мерапрыемства. Гасцям прапануюць і іншыя стравы з нішчымнага меню.

Акрамя таго, падчас фестывалю прадставяць абрады «Гуканне вясны» і «Абуджэнне мядзведзя», а таксама старажытны абрад ачышчэння агнём. Прадоўжыцца свята спаленнем пудзіла і танцамі, усе ахвотныя змогуць пакатацца на гелікоптэры і коннях.

Завершыцца вечар канцэртам гурту «Стары Ольса».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках