7 траўня 2024, aўторак, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы з Беларусі далучыліся да батальёну АУН (Відэа)

13

У Кіеве правялі на фронт добраахвотнікаў.

Учора ў Кіеве на Сафіеўскай плошчы добраахвотнікі батальёна АУН прынялі прысягу і адправіліся на перадавую пад Данецк ў Пескі, паведамляе карэспандэнт «Нового Региона».

«Сёння 20 байцоў адпраўляецца ў Пескі і яшчэ пяць чалавек прымуць прысягу, але застануцца на падрыхтоўцы. Яшчэ некалькі чалавек прымуць прысягу і будуць дапамагаць у тыле», - заявіў камандзір дабравольніцкага батальёна АУН Мікалай Каханіўскі.

Адзначым, што сярод добраахвотнікаў АУН ёсць і беларусы, якія едуць на перадавую абараняць Украіну.

«У мяне маці ўкраінка са Львоўшчыны, мая сям'я - жонка і дзіця на Львоўшчыне. Еду, таму што беларусы і ўкраінцы - брацкія народы. Мы біліся разам у бітве пры Сініх водах, разам біліся ў Грунвальдскай бітве», - распавёў добраахвотнік з пазыўным «Сябра».

У сваю чаргу баец з пазыўным «Немец» паведаміў, што сепаратысты працягваюць абстрэлы пазіцый украінскіх вайскоўцаў у Песках, а «нашы не адказваюць - выконваюць Менскія пагадненні».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках