6 траўня 2024, панядзелак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікаў заводу «Зеніт-БелОМА» прымушаюць ісці ў адпачынак за свой кошт

21
Супрацоўнікаў заводу «Зеніт-БелОМА» прымушаюць ісці ў адпачынак за свой кошт

Заявы патрабуюць кожную пятніцу.

Чытач charter97.org паскардзіўся на праблемы на прадпрыемстве ААТ «Зеніт-БелОМА».

«Працую на заводзе «Зеніт-БелОМА» ў Вілейцы. Нас прымушаюць пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт кожную пятніцу і плюс два дні да іх. Але загаду на гэта не паказваюць», - напісаў ён.

На прадпрыемстве charter97.org сказалі, што людзі падпісваюць усе заявы добраахвотна.

«Так, мы гэтыя адпачынкі афармляем, але нікому не даем ніякіх загадаў. Людзі самі пішуць! Ніхто нікога не прымушае», - сказала супрацоўніца аддзела кадраў Алена Пятроўна.

Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» ды іншыя.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках