7 траўня 2024, aўторак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» адвязаў кошт паліва ад курсу даляра

25
«Белнафтахім» адвязаў кошт паліва ад курсу даляра

У сувязі са зніжэннем кошту нафты «Белнафтахім» не імкнецца дасягнуць кошту літра індыкатыўнага АІ-92 у 1 даляр.

Пра гэта паведаміў, адказваючы на пытанне tut.by пра перспектывы раздробнага кошту паліва ў Беларусі, старшыня канцэрна Ігар Ляшэнка.

Цяпер, са слоў Ляшэнкі, «мы глядзім на кошты ў сумежных краінах і сусветны кошт нафты».

- Прывязка да курсу даляра была актуальная ва ўмовах, калі кошт барэля нафты знаходзілася на ўзроўні 75 даляраў, - растлумачыў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Цяпер, паводле прагнозаў Ігара Ляшэнкі, раздробны кошт на паліва будзе змяняцца дынамічна, і ў выпадку, калі кошт нафты працягне падзенне - а сусветныя эксперты кажуць ледзь не пра мяжу 20 даляраў за барэль - то раздробны кошт паліва «адэкватна будзе зніжацца».

Нагадаем, у верасні была прынятая пастанова індыкатыўнай маркай паліва вызначыць бензін АІ-92-К5-Еўра і аператыўна індэксаваць яго кошт у залежнасці ад курсу даляра. 1 кастрычніка кошт АІ-92-К5-Еўра, у адпаведнасці з гэтай методыкай, уставілі ў суме, эквівалентнай 1 даляру ЗША за 1 літр.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках