7 траўня 2024, aўторак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Парыжа гарыць 40-павярховы хмарачос

Моцны пажар адбыўся ў сераду ў адным з хмарачосаў у дзелавым раёне Парыжа - Дэфансе.

Пра гэта паведамляе французскі канал Europe 1, паведамляе «Карэспандэнт».

Полымя ахапіла верхнія паверхі будынка, да месца здарэння накіраваны пажарныя брыгады.

Гаворка ідзе пра адну з двух вежаў хмарачоса Coeur Defense, які ўваходзіць у спіс самых высокіх будынкаў Парыжа - 161 м (паводле звестак Bloomberg - 180 м), або 40 паверхаў. Комплекс Coeur Defense дзеліць званне офіснага будынка з самай вялікай агульнай плошчай памяшканняў у Еўропе (350 тысяч кв. м) з рэзідэнцыяй парламента Вугоршчыны.

Будынак Coeur Defense быў узведзены ў 2001 годзе на месцы вежы Esso і ўважаецца за адзін з самых дарагіх такога тыпу ў Еўропе. У 2007 годзе Lehman Brothers набыў комплекс за 2 млрд 110 млн еўра, што да гэтага часу застаецца рэкордам для Парыжа. Вясной 2014 амерыканская інвестгрупа Lone Star Funds выкупіла яго ў «дочкі» збанкрутавалага ў 2008 годзе Lehman Brothers за 1,35 млрд еўра.

Усе, хто працаваў у хмарачосе, эвакуяваныя, паведамленняў аб ахвярах няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках