6 траўня 2024, панядзелак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненні ў Франкфурце: параненыя 70 паліцэйскіх (Відэа)

7

Больш за 70 паліцэйскіх параненыя падчас пратэстаў ля штаб-кватэры Еўрапейскага Цэнтрабанка ў Франкфурце-на-Майне, афіцыйнае адкрыццё якой павінна адбыцца сёння.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на паліцыю горада. Агенцтва адзначае, што ў акцыі бяруць удзел каля 1,5 тысяч чалавек.

Паводле звестак праваахоўных органаў, зафіксавана больш за тысячу правапарушэнняў, амаль 350 чалавек затрыманыя.

У сваю чаргу, прадстаўнікі леварадыкальнага руху «Блакупай» таксама заявілі пра «шматлікіх пацярпелых» сярод дэманстрантаў у выніку выкарыстання паліцэйскімі вадамётаў і гранат са слезацечным газам. Дакладныя звесткі пакуль не называюцца, піша Lenta.ru.

Як паведамляе Reuters, паліцыя ўжыла вадамёты для таго, каб забяспечыць свабодны доступ да ўваходу ў штаб-кватэру, дзе парадак падтрымліваюць супрацоўнікі праваахоўных органаў. Раней паведамлялася, што пратэстоўцы прарвалі ачапленне каля будынка ЕЦБ.

Са слоў паліцыянтаў, дэманстранты кідаюць у іх камянямі, падпаленыя некалькі аўтамабіляў, шэраг вуліц блакаваны падпаленымі шынамі.

Несанкцыянаваная акцыя пачалася ўранку. У горадзе цалкам перакрыты рух наземнага транспарту, часткова заблакаваная праца метрапалітэна, цягнікі на вакзалах затрымліваюцца. Крамы і банкі працуюць паводле скарочанага раскладу.

Дзелавы квартал горада, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ЕЦБ, ачэплены цягам некалькіх дзён. Парадак у горадзе забяспечваюць да 10 тысячы паліцэйскіх.

Цырымонія адкрыцця комплексу ЕЦБ, які складаецца з двух 185-метровых вежаў, павінна прайсці ў сераду ў прысутнасці старшыні Банка Марыё Драгі і яшчэ блізу ста гасцей.

Дэманстранты выступаюць супраць палітыкі Еўрапейскага Цэнтрабанка, прынамсі, тройкі міжнародных крэдытораў (ЕЦБ, ЕК, МВФ) агулам, якая для краін, якія карыстаюцца іх фінансавай падтрымкай у крызіснай сітуацыі, часта абарочваецца эканамічнай стагнацыяй і ростам беспрацоўя.

Супрацоўнікі Банка пераехалі ў новы будынак яшчэ ў канцы мінулага года. Кошт будаўніцтва штаб-кватэры склаў 1,3 мільярда еўра. Раней частка работнікаў ЕЦБ займала арандаваныя офісы ў гмаху Eurotower, а іншая частка персаналу размяшчалася ў будынку, які цяпер з'яўляецца часткай новага комплексу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках