7 траўня 2024, aўторак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для акцыі ў падтрымку акупацыі Крыму шукалі «цвярозых і прыгожых» масквічоў

8

За ўдзел у акцыі арганізатары плацяць да 350 расейскіх рублёў.

Пра гэта паведамляе журналістка выдання «Сноб» Ганна Карпава.

«На выступах Рыгора Лепса, Ларысы Долінай, групы «Любэ» і іншых артыстаў расейскай эстрады арганізатары збіраюць масоўку праз аб'явы на Avito.ru і Massovki.ru: «цвярозыя, прыгожыя і прыбраныя» гледачы атрымаюць ад 250 да 350 рублёў. Амаль усе аб'явы ўжо ануляваныя, бо арганізатары атрымалі дастатковую колькасць водгукаў», - піша яна.

Журналісты і відавочцы акцыі, якая ў гэтыя хвіліны пачынаецца ў сталіцы Расеі, распавядаюць пра тое, як яна праходзіць.

«Каля помніка Жукаву злосны чалавек раздае квіткі тым, хто запісаўся на канцэрт. Ніяк не магу зразумець, мужчына гэта ці жанчына. «Ну Жукаў - гэта мужык на кані!» - крычыць у тэлефон жанчына прама над вухам. На «Авіта» гаварылася, што схадзіць на канцэрт і атрымаць 300 рублёў запрашаюць студэнтаў, але тут у асноўным пенсіянеры. Калі ля помніка набіраецца амаль 50 чалавек, іх групкамі адводзяць на Васільеўскі спуск», - паведамляе журналістка.

Всё равно жаль этих людей, которым приходится ходить строем...

Фото опубликовано Vladimir Varfolomeev (@varfolomeev)

У мітынгу-канцэрце ў гадавіну анэксіі Крыма, як чакаецца, возьмуць удзел «мінімум 50 тысяч чалавек». Сярод іх пракрамлёўскія актывісты, бюджэтнікі, расейцы, якім паабяцалі заплаціць за ўдзел. Канцэртную праграму складуць любімыя уладай артысты. Як абяцаюць, на сцэну падымецца і прэзідэнт Расеі, паведамляе «Радыё Свабода».

Канцэрт наважана правесці не на Чырвонай плошчы, як у мінулым годзе з нагоды «далучэння» Крыма, а са зваротнага боку Сабору Васіля Блажэннага - на Васільеўскім спуску: сцэна звернутая да Вялікага Маскварэцкага мосту, дзе 27 лютага была застрэлены апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках