6 траўня 2024, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Паўднёвая Асеція падпісалі дамову аб хаўрусе

6
Расея і Паўднёвая Асеція падпісалі дамову аб хаўрусе

Прэзідэнты Расеі і непрызнанай Паўднёвай Асеціі падпісалі 18 сакавіка дамову аб хаўрусе і інтэграцыі.

Перад падпісаннем Уладзімір Пуцін і Леанід Цібілаў абмеркавалі пытанні двухбаковых стасункаў, а таксама каардынацыю ў сферы забеспячэння стабільнасці і бяспекі ў Закаўказскім рэгіёне, паведамляе ТАСС.

«Сёння зроблены яшчэ адзін важны крок на шляху далейшага ўмацавання партнёрскіх сувязяў», - заявіў Пуцін.

Дамова паміж Расеяй і Паўднёвай Асеціяй укладаецца на 25 гадоў з магчымасцю працягваць яе на дзесяцігадовыя перыяды. Гэта аснова для паэтапнага ўстанаўлення больш цеснага супрацоўніцтва двух бакоў у сацыяльнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ў пытаннях замежнай палітыкі, абароны і бяспекі.

Паводле дамовы, Расея бярэ на сябе ахову межаў «рэспублікі», уводзіцца адзіны мытны кантроль. Таксама ў Паўднёвай Асеціі падвышаюцца пенсіі і сярэдні заробак да ўзроўню паўночнакаўказскіх рэгіёнаў Расеі.

Самаабвешчаная «рэспубліка» ў 2008 годзе была афіцыйна прызнаная Расеяй. Большасць краін свету ўважаюць яе за тэрыторыю Грузіі.

17 сакавіка прадстаўніца Дзярждэпу ЗША Джэйн Псакі заявіла, што Злучаныя Штаты не прызнаюць гэта пагадненне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках