7 траўня 2024, aўторак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тунісе амаль 40 еўрапейскіх турыстаў узятыя ў закладнікі

У Тунісе амаль 40 еўрапейскіх турыстаў узятыя ў закладнікі

Тэрарысты адкрылі агонь па турыстах, калі тыя выходзілі з аўтобусаў.

Тэрарысты ўзялі ў закладнікі ў сталіцы Туніса групу турыстаў прыкладна з сарака чалавек. Сярод іх знаходзяцца гішпанцы, французы, італійцы і брытанцы, паведамляе са спасылкай на ўласныя крыніцы мясцовая радыёстанцыя Mosaique FM.

Як стала вядома, у выніку атакі тэрарыстаў на музей Бардо загінулі чацвёра палякаў. Яшчэ шасцёра турыстаў атрымалі раненні.

Карэспандэнт радыёстанцыі паведамляе, што тры тэрарысты ў цывільным адзенні праніклі на тэрыторыю музея Бардо ў той час, калі турысты выходзілі з аўтобусаў, і адкрылі па іх агонь. У выніку многія турысты атрымалі раненні, піша korrespondent.net.

Паводле звестак радыёстанцыі, тэрарысты ўзялі затым у закладнікі амаль 40 турыстаў, якія знаходзіліся ў самім музеі.

Напярэдадні туніскія паліцыянты ўступілі ў перастрэлку з узброенымі людзьмі ў будынку парламента краіны ў сераду.

СМІ паведамлялі як мінімум пра восем забітых турыстаў. Паводле ўдакладненых звестак, загінулі сем замежнікаў і адзін грамадзянін Туніса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках