7 траўня 2024, aўторак, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выхадныя пахаладае: чакаюцца дажджы і мокры снег

2
На выхадныя пахаладае: чакаюцца дажджы і мокры снег

Сёння да канца дня надвор'е Беларусі вызначыць перыферыя шырокага антыцыклону з цэнтрам над Наўгародскай вобласцю.

Будзе пераважаць малавоблачнае і сухое надвор'е. Вецер усходні слабы. Максімальная тэмпература паветра складзе 7.. +13°С, такі тэмпературны фон на 5-9°С перавышае кліматычную норму для гэтых сакавіцкіх дзён, піша pogoda.by.

19 сакавіка варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, які перамяшчаецца з Наўгародскай у Арлоўскую вобласць. Атмасферны ціск будзе падаць, з'явіцца воблачнасць, але па-ранейшаму без ападкаў. Вецер усходні слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -4..+1°С, месцамі да -6°С, максімальная ўдзень 6.. +13°С.

20 сакавіка тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца пад абаронай вобласці павышанага атмасфернага ціску, таму захаваецца сухое надвор'е. Тэмпература паветра ўначы 0..- 5°С, месцамі да -7°С, удзень 6.. +13°С.

21 сакавіка з Балтыкі на паўночны захад Беларусі перамесціцца халодны франтальны раздзел, а на паўднёвым усходзе краіны яшчэ захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас. Пры такой сінаптычнай сітуацыі характар надвор'я пачне змяняцца. Уночы ў паўночна-заходніх, а ўдзень у цэнтральных раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), месцамі слабы галалёд. Удзень па поўначы рэспублікі парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным -5 ..+2°С, удзень ад +2°С па паўночным захадзе да +13°С па поўдні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках