6 траўня 2024, панядзелак, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь цалкам спыніла пастаўкі бензіну ў Расею

11
Беларусь цалкам спыніла пастаўкі бензіну ў Расею

Беларусь у сакавіку не пастаўляла аўтамабільны бензін у Расею.

Пра гэта паведаміў 18 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка.

«Што тычыцца паставак паліва ў студзені-лютым на расейскі рынак, мы цалкам выканалі свае абавязанні. У сакавіку паставак не было. Мы скарысталіся сваім правам іх прыпыніць да правядзення кансультацый аб аднаўленні іх даходнасці», - сказаў Ляшэнка.

З ягоных слоў, у студзені-лютым Беларусь паставіла на расейскі рынак 140 тысяч тон бензіну і гатовая працягваць пастаўкі ў выпадку аднаўлення іх даходнасці да неабходнага ўзроўню, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, расейскія СМІ на гэтым тыдні паведамілі, што Беларусь адмаўляецца пастаўляць нафтапрадукты ў Расею праз зніжэнне кошту паліва на расейскім рынку. У сваю чаргу, віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч, каментуючы сітуацыю, заяўляў, што расейскі бок не будзе ўводзіць у дачыненні да Беларусі, якая адмаўляецца пастаўляць нафтапрадукты, санкцыі і зніжаць аб'ёмы прадаванай краіне нафты.

У 2014 годзе Беларусь экспартавала ў Расею амаль 1,65 млн тон аўтамабільнага бензіну. У параўнанні з 2013 годам пастаўкі беларускага аўтамабільнага бензіну павялічыліся на 53,3%. У вартасным выражэнні экспарт беларускага бензіну ў Расею склаў 976,1 млн даляраў і павялічыўся на 48,5% у параўнанні з 2013 годам.

Пастаўкі беларускага паліва ў Расею з'яўляюцца адной з умоў атрымання Беларуссю расейскай нафты. У 2014-м Масква і Менск дамовіліся, што профільныя ведамствы дзвюх краін кожны квартал 2015 (да 15-га чысла месяца, які папярэднічае кварталу) будуць спраўджваць выкананне графіка паставак беларускіх нафтапрадуктаў на расейскі рынак.

У выпадку невыканання Беларуссю квартальных абавязанняў у пастаўках бензіну ў Расею аб'ёмы паставак расейскай нафты ў Беларусь могуць быць скарочаныя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках