6 траўня 2024, панядзелак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску памятаюць Барыса Нямцова

5

Лісткі, прысвечаныя забітаму ў цэнтры Масквы палітыку, з'явіліся ў Менску.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі жыхары горада.

На лістках выяўлены партрэт Барыса Нямцова і ягонае выказванне аб дачыненні прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна да пачатку вайны на Данбасе. Яны расклееныя на слупах і дошках для аб'яў у цэнтры Менска.

Нагадаем, сустаршыня партыі РПР-Парнас і дэпутат Яраслаўскай абласной думы Барыс Нямцоў быў застрэлены ў цэнтры Масквы ўвечары 27 лютага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках