6 траўня 2024, панядзелак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рызыкуе недаатрымаць $1 мільярд у бюджэт

3
Беларусь рызыкуе недаатрымаць $1 мільярд у бюджэт

Беларускі бюджэт можа недалічыцца $ 1 млрд вывазных мыт на нафтапрадукты з расейскай нафты.

Сума вывазных мыт на нафтапрадукты з расейскай нафты, што застаецца ў бюджэце Беларусі ў 2015 годзе, можа быць ніжэйшай за прагнозы, якія былі зробленыя ў 2014-м. Пра гэта сёння tut.by заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка.

Раней Беларусь штогод пералічвала ў бюджэт Расеі да 3-4 млрд даляраў мыт ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з бязмытна пастаўленай расейскай нафты. У сувязі з рэалізацыяй у РФ падатковага манэўру ў нафтавай сфэры Менск і Масква дамовіліся, што ў 2015 годзе Беларусь у якасці кампенсацыі страт пакіне ў сваім бюджэце ўсю суму мыт. Паводле папярэдніх падлікаў, у беларускім бюджэце ў 2015 годзе павінна было застацца прыкладна 2,5 млрд даляраў вывазных мыт на нафтапрадукты.

Са слоў Ляшэнкі, лічба за год будзе залежаць ад кошту барэля нафты. "Матэматычная залежнасць практычна прапарцыйная", - сказаў ён. "Грунтуючыся на тым, што ў 2014 годзе разлік рабіўся на падставе барэля ў дыяпазоне ад 100 да 110 даляраў, сёння мы бачым дзейны дыяпазон ад 50 да 60 даляраў, то вельмі лагічна, што сума выніковая будзе меншая", - растлумачыў старшыня канцэрна.

Грунтуючыся на агучанай інфармацыі, можна выказаць здагадку, што беларускі бюджэт рызыкуе недалічыцца 1 млрд даляраў.

Згодна з дакумэнтам, падпісаным у Менску ў кастрычніку летась урадамі Беларусі і Расеі, пры вывазе нафтапрадуктаў з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза мыты ў поўнай суме будуць пералічвацца ў бюджэт краіны ў 2015 годзе. Што дца 2016 года, то, як сказаў Ляшэнка, перамовы плануецца правесці "ў вяснова-летні перыяд". Пры гэтым у выпадку, калі на перамовах стораны не дасягнуць дамоўленасці, у беларускі бюджэт аўтаматычна будзе залічвацца сума, роўная 1,5 млрд даляраў.

"Дамоўленасць, дасягнутая з Расеяй, аб залічэнні ў бюджэт $1,5 млрд вывазных мыт - гэта накшталт страхоўкі і для бюджэту Беларусі. Калі кошт нафты будзе заставацца параўнальна нізкімі, то ён забяспечвае поўнае залічэнне ў бюджэт вывазных мыт на нафтапрадукты і 2016, і ў 2017 гадах без прыняцця дадатковых пастаноў", - казаў раней намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках