27 красавiка 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцы ў Менску праламаўся асфальт

6

Сёння ў Менску праламаўся асфальт на вуліцы Пермскай.

Як распавяла Onliner.by старшая інспектарка агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка, з усяго відаць, пад дарогай прарвала трубу. Вада падмыла грунт, і ён праламаўся. У гэты момант на дарозе нікога не было, ніхто не пацярпеў. Аднак нейкі час жыхарам прыватнага сэктару ў гэтым раёне давядзецца карыстацца аб'язнымі дарогамі. Дарога будзе перацятая, пакуль пралом не зліквідуюць.

ДАІ рэкамендуе аб'язджаць перацяты адцінак праз вуліцу Чыгуначную альбо Уманскую.

Фота: ДАІ Маскоўскага раёна

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках