7 траўня 2024, aўторак, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Кудрын: Урад Расеі наважыў адстрэліць сабе нагу

11
Аляксей Кудрын: Урад Расеі наважыў адстрэліць сабе нагу

Былы міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын раскрытыкаваў пастанову аб скасаванні назапашвальнага складніка ў абавязковай пенсійнай сістэме.

«Пастаноўка пытання мяне ўражвае. Я ў шоку, можна сказаць, ад такога развою. Замарожванне на адзін год - гэта істотны ўдар па пенсійнай сістэме, па даверы да дзеяння ўладаў, да фінансавай палітыкі. Зноў паставіць пытанне аб скасаванні назапашвальнай часткі пенсій я разглядаю як контрпрадуктыўнае, несвоечасовае, яно зніжае ўстойлівасць фінансавай сістэмы ў доўгатэрміновай перспектыве», - заявіў сёння Аляксей Кудрын на пасяджэнні круглага стала аб пытанні захавання назапашвальнай пенсійнай сістэмы, арганізаванага РСПП, піша «Інтэрфакс».

«Стварэнне новай мадэлі росту расейскай эканомікі заснаванае на інвестыцыях у больш высокапрадукцыйныя актывы, чым былі дагэтуль. Важнай крыніцай інвестыцыйных рэсурсаў з'яўляюцца пенсійныя грошы. Гэта адзін з тых рэсурсаў, які павінен выкарыстоўвацца ў той момант, калі Расея павінна мяняць мадэль свайго росту і дадаваць інвестыцыі, яна іх адбярэ. Гэта стрэл сабе ў нагу», - сказаў экс-міністр фінансаў.

Паводле ягоных слоў, частая змена правілаў гульні ў пенсійнай сістэме - раз у тры-чатыры гады - азначае, што ў дзяржавы няма стратэгічнага мыслення і разумення перспектыў развіцця краіны.

«Гэта жорсткі прысуд дзяржаве, калі мы цяпер зноў пачнём мяняць тое, што ніколі не ставілася пад сумнеў асноўнымі ключавымі міністэрствамі эканамічнага блока», - сказаў Кудрын.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках