30 красавiка 2024, aўторак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец пра беларускі рубель: Ад колькасці нулёў можна атрымаць памутненне розуму

33
Расеец пра беларускі рубель: Ад колькасці нулёў можна атрымаць памутненне розуму

Аўтаспыншчык Максім Уласаў з Хакасіі распавёў пра падарожжа па Беларусі.

Ягоны аповяд прыводзіць мясцовы сайт «Шанс». Падарожнік наведаў Гародню, Навагрудак, Менск і іншыя гарады нашай краіны. Ягоную ўвагу прыцягнула і нацыянальная валюта Беларусі.

«Беларускія рублі просты люд называюць «зайчыкамі», і на гэта ёсць дзве прычыны: па-першае, пасля развалу СССР, у дзевяностых, мясцовая валюта была з выявамі розных жывёл, - піша ён. - А, па-другое, мясцовы рубель скача не горш за вушастага жыхара палёў. Ды так, што рух нашага «драўлянага» ў параўнанні з ім зусім непрыкметны. На курс мясцовай валюты жыхары краіны ўвагі практычна не звяртаюць, а зберажэнні трымаюць альбо ў нашых рублях, альбо ў далярах. Пры гэтым валюту прымаюць нават на рынку, запраўках (хоць гэта і забаронена). Прыватныя кампаніі выдаюць заробкі ў валюце, крэдыты, буйныя пакупкі, арэнда жылля - усё толькі ў валюце. А калі вы ўсё ж такі рызыкнеце і адкрыеце ўклад у беларускіх рублях у банку, то ў першы ж месяц вам налічаць пяцьдзесят адсоткаў гадавых!

«Зайчыкі» бываюць толькі ў банкнотах, і праз гэта прыходзіцца ўвесь час мець у кішэні тоўсты пачак грошай. А ў крамах падсоўваць іх касіру, якія звыклым жэстам самі вылучаць патрэбныя купюры, бо разбірацца ў іх бескарысна - ад колькасці нулёў можна атрымаць памутненне розуму. За ўвесь час знаходжання ў Беларусі мы так і не авалодалі гэтым мастацтвам».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках