30 красавiка 2024, aўторак, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: чытачы газет аддаюць перавагу дрэнным навінам

1
Даследаванне: чытачы газет аддаюць перавагу дрэнным навінам

Навукоўцы сцвярджаюць, што большую перавагу пры чытанні газет і часопісаў людзі аддаюць дрэнным навінам.

Больш падрабязна з вынікамі даследавання можна азнаёміцца ў часопісе Information Economics and Policy, піша «Газета.Ru».

Гэта звязваецца з тым, што людзі перш за ўсё імкнуцца пазбягаць рызык, а не атрымліваць дадатковую выгаду. У якасці ілюстрацыі навукоўцы прыводзяць прыклад: страта тысячы даляраў выкліча ў чалавека большую эмацыйную рэакцыю, чым набыццё дадатковай тысячы. Таксама і з навінамі: людзі аддаюць перавагу дазнавацца пра небяспекі, напрыклад, эпідэміі грыпу ці банкруцтва якойсьці кампаніі, каб не захварэць ці не укладваць грошы ў сумніўныя акцыі.

Тым не менш, навукоўцы раяць СМІ не занадта актыўна карыстацца гэтым адкрыццям: занадта шмат дрэнных навін могуць падзейнічаць на чытачоў прыгнятальна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках