30 красавiка 2024, aўторак, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: «Расейцы смуткуюць па зверу, што раздзірае народнае цела»

4
Аляксандр Няўзораў: «Расейцы смуткуюць па зверу, што раздзірае народнае цела»

Журналіст Аляксандр Няўзораў пракаментаваў намер усталяваць ва Усурыйску мемарыяльную дошку Іосіфу Сталіну.

Пра гэта заявіў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

- Ім не дошку трэба - ім трэба да дэрматолага, таму што, калі ў іх свярбяць азадкі ў тузе па лупцоўцы, то трэба схадзіць да лекара, а не марнаваць грошы на мемарыяльныя дошкі Сталіну.

- Чаму ў іх свярбяць азадкі?

- Яны вельмі любяць мець начальнікаў. Гэта значыць проста мы бачым, што запал мець начальніка ў Расеі пераважае над усімі астатнімі катэгорыямі і станамі.

- А чаму гэта так? Чаму ўвесь час вяртаемся да гэтага Сталіна, ліха на яго?

- Таму што гэтая тэма ўвесь час падаграваецца. Гэтая тэма як сібірская язва - яна павінна быць пахаваная...

- Але гэта мы самі падаграваем? Вось цяпер мы падаграваем яе?

- Не, я думаю, што гэта не мы з вамі падаграваем. Мы як раз рэфлексуем з гэтай нагоды. А падаграваюць...

Існуе шмат сродкаў масавай інфармацыі. Існуе акрамя ўсялякіх цемрашальскіх-чарнасоценскіх, харугвеносна-сталіналюбчых сродкаў, існуюць яшчэ і цэнтральныя СМІ, якія прамаўляюць гэтае прозвішча, скажам так, сур'ёзна, без сораму і без неабходнага ў гэтых выпадках прабачэння і збянтэжанасці.

- Напрыклад, Музей Сталіна ў Горы, у Грузіі - гэта нармальна?

- Гэта нармальна абсалютна, таму што...

- Чаму дошка ва Усурыйску - гэта не нармальна?

- Таму што для яе няма ніякай неабходнасці, перш за ўсё. Гэта не нармальна менавіта таму, што гэта па дробных кавалачках мазаікі пачынае складвацца вось у гэтую тугу па тырану, па нейкаму зверу, што рваў народнае цела, таптаў гэтае цела нагамі - вось таму гэта ненармальна. Таму што ёсць рэчы санітарна-гігіенічныя, якія не абмяркоўваюцца...

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках