30 красавiка 2024, aўторак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штрафы за нявыплату падаткаў вырастуць у 5 разоў

54
Штрафы за нявыплату падаткаў вырастуць у 5 разоў

МПЗ прапануе моцна падвысіць штрафы за хаванне даходаў і нявыплату падаткаў.

Міністэрства падаткаў і збораў ініцыюе падвышэнне штрафаў за нявыплату падаткаў для суб'ектаў гаспадарання.

Пра гэта заявіў намеснік міністра падаткаў і збораў Васіль Каменка, паведамляе БелаПАН.

На ягоную думку, сёння ў Беларусі нізкія штрафныя санкцыі за падатковыя парушэнні. «Мы толькі 20% ад нявыплачанай сумы падатку сёння штраф налічваем. Мы мяркуем, што трэба падвысіць штрафныя санкцыі, давесці іх хаця б да 100% ад сумы хавання. Няхай гэта будзе не 300%, але хаця б на суму хавання», - сказаў Васіль Каменка.

Ён падкрэсліў, што маленькія штрафы не з'яўляюцца стрымальным чыннікам, і шмат якія суб'екты гаспадарання свядома ідуць на псэўдапрадпрымальніцтва, робячы гэта наўмысна з мэтай нявыплаты падаткаў. «Па-ранейшаму таксама вельмі вялікая колькасць суб'ектаў ўдзельнічае ва ўгодах з псэўдапрадпрымальніцкімі структурамі, прычым свядома ўдзельнічае», - канстатаваў намеснік міністра.

«Таму сёння трэба падвышаць адказнасць, каб эканамічны эфект у парушальнікаў быў закасаваны», - адзначыў Каменка.

Паводле ягоных слоў, пакуль гэтая ініцыятыва МПЗ толькі пададзеная на разгляд урада. «Будзе адпаведнае даручэнне, тады мы распачнем працу над праектамі нарматыўна-прававых актаў», - растлумачыў намеснік кіраўніка падатковага міністэрства.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках