30 красавiка 2024, aўторак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любамір Покавіч: Прычынай удалага сезону былі і нашыя заўзятары

4
Любамір Покавіч: Прычынай удалага сезону былі і нашыя заўзятары

Галоўны трэнер менскага «Дынама» ўзгадаў рэгулярны сезон чэмпіянату КХЛ-2014/15.

Пра гэта Любамір Покавіч распавёў у праграме «Гарачы лёд» на тэлеканале СТВ.

«Важна было, што мы стартавалі вельмі добра. Ведалі, што лістападзе будзе цяжка. У той час набіралі балы і дома, і на выездзе. Гэта значыць, што нават калі саступалі некалькі матчаў на выездзе, то ўвесь час былі ў «зоне плэй-оф». І, думаю, вельмі важным фактарам было тое, што каманда не панікаваць ніколі, усе гульцы працавалі на каманду. І, думаю, вельмі важным фактарам таксама было тое, што на «Мінск-Арэне» былі нашыя заўзятары: яны падтрымлівалі каманду заўсёды. І не толькі на хатніх гульнях, але і на выязных. Калі мы выступалі ў Маскве, у Рызе... Там заўсёды былі нашыя заўзятары. Проста заўсёды было для каго гуляць», - распавёў Покавіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках