30 красавiка 2024, aўторак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты 12 гадоў папярэджвалі Дзярждэп ЗША пра пагрозу расейскай агрэсіі

4

Захад павінен прапанаваць Пуціну «ўласную гульню»

Экс-амбасадар ЗША ва Украіне і дырэктар Еўразійскай цэнтра ў Атлантычнай радзе ЗША Джон Хэрбст і дырэктар у пытаннях абароны правоў і вольнасцяў чалавека Інстытута Маккейна Дэвід Крэмэр распавялі, як Украіне развязаць крымскае пытанне, перадае «Голас Амэрыкі".

Хэрбст мяркуе, што Украіне ў якасці тактычнага кроку трэба адкласці пытанне Крыму, не адмаўляючыся ад прэтэнзій з нагоды яго анэксіі ў будучыні. Акрамя таго, на думку экс-амбасадара, такі ж падыход варта выкарыстоўваць да Данбасу.

«Калі Парашэнка зможа ўсталяваць мяжу, за якой пачынаецца стабільнасць, ён зможа развіваць Украіну ў правільным кірунку, ўсталёўваць стасункі з Еўропай, а ўжо пасля заняцца Данбасам і Крымам... Думаю, што пуцінскі рэжым пацерпіць сур'ёзную паразу ва Украіне, але праблема Крыму не будзе развязаная на працягу наступных 5-10 гадоў. Але ў перспектыве, калі Украіна будзе паспяховай, Крым вернецца», - кажа Хэрбст.

Дэвід Крэмэр, каментуючы становішча ва Украіне, выказвае ўпэўненасць, што змяніць сітуацыю выпадзе толькі тады, калі Захад пакіне «спалохана рэагаваць» на дзеянні расейскага прэзідэнта Пуціна і «прапануе яму ўласную гульню».

«Мы абмяжоўваемся дзеяннямі, адказамі, дазваляем Пуціну дыктаваць правілы гульні. А трэба папярэджваць і апярэджваць ягоныя дзеянні. Гэта наша галоўная памылка», - кажа Крэмэр.

Экспэрты ўпэўненыя, што чыннікам крымскай палітыкі ў будучыні будзе не толькі Расея з прэтэнзіяй на мілітарызацыю паўвыспы. Прысутнасць NATO ў рэгіёне, пазіцыя Турцыі і ЗША павінны выступіць чыннікам стрымлівання ператварэння Крыму ў базу праекцыі сіл Масквы на ўвесь рэгіён. Аднак папярэджваюць, што гэта стане магчыма, толькі калі Захад зразумее, што Крым і Украіна - гэта толькі пачатак.

Сайт радыёстанцыі таксама падае словы прафесара ўніверсітэта Джорджа Мэйсана Ідыл Ізмірлі аб тым, што на працягу 12 гадоў яна на даручэнне Дзярждэпу ЗША лётала ў Крым і пісала справаздачы аб расейскай пагрозе.

«У напісаных за гэтыя гады справаздачах усё пачыналася і сканчалася імем Пуціна. Пра гэта не толькі я казала. Чаму ЗША не чыталі гэтыя справаздачы, чаму не звярталі на іх увагі? Адміністрацыя (прэзідэнта ЗША Барака Абамы – рэд.) павінна збіраць людзей, якія разумеюць, пра што кажуць, якія былі ва Украіне, у Крыме», - кажа Ізмірлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках