30 красавiка 2024, aўторак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: Пуцін спрабуе раскалоць Еўропу

4
Марцін Шульц: Пуцін спрабуе раскалоць Еўропу

Старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц мяркуе, што Расея спрабуе зрабіць уплыў на Еўразвяз.

Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Zeit, піша Лiга.нет.

"Мы павінны ўсімі сродкамі супрацьстаяць спробам Пуціна раскалоць ЕЗ і распаўсюдзіць свой уплыў унутры Еўразвязу", - сказаў ён.

Са слоў Шульца, расейская прапаганда ўжо дабілася пэўных поспехаў сярод часткі еўрапейцаў. Старшыня Еўрапарламента прывёў у прыклад французскую праваэкстрэмісцкую партыю "Нацыянальны фронт", "атрымліваць крэдыты ў расейскіх банках, і ад некаторых прэм'ер-міністраў, якія больш-менш адкрыта падтрымліваюць Пуціна".

Санкцыйная палітыка Еўразвяза ў дачыненні да Расеі, на думку Шульца, з'яўляецца паспяховай. "Згуртаваная пазіцыя ЕЗ у пытанні санкцый - вялікі замежнапалітычны поспех, якога ў такой форме да гэтага часу, магчыма, яшчэ не было", - падкрэсліў ён.

Таксама палітык заклікаў ЕЗ разглядаць сітуацыю ва Украіне ў якасці ўнутрыеўрапейскай праблемы. "ЗША не ў стане развязаць гэтую праблему, - упэўнены Шульц. - Ястрабы, перш за ўсё з шэрагаў рэспубліканскай апазіцыі, наадварот, спрабуюць распаліць крызіс. Першы крок у развязанні крызісу - пачаць разумець яго не як расейска-амерыканскую, а як агульнаеўрапейскую тэму". "Гэта дазволіла б Уладзіміру Пуціну захаваць твар у сітуацыі, якая склалася, ён мог бы сказаць: глядзіце, гэта - унутрыеўрапейскія праблемы, і я вяду перамовы што да іх развязання з Еўропай, а не з ЗША", - мяркуе Шульц.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках