30 красавiка 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі таямніцу Торыевай анамаліі на Месяцы

3
Навукоўцы раскрылі таямніцу Торыевай анамаліі на Месяцы

Мясцовасць на паверхні Месяца з падвышанай тэмпературай і высокай канцэнтрацыяй торыя з'явілася ў выніку выбуху ўнікальнага вулкана.

Адпаведны даклад навукоўцаў будзе агучаны на канферэнцыі 46th Lunar and Planetary Science Conference, піша «Корреспондент».

Торыеву анамалію Камптона-Бяльковіч выявілі ў 1999 годзе і нанеслі на карту Месяца. Пры гэтым, высветлілася, што пункт з найбольшай канцэнтрацыяй торыя - радыеактыўнага хімічнага элемента - знаходзіцца ў цэнтры тэрыторыі.

Навукоўцы не могуць растлумачыць яе з'яўленне, і скептычна ставяцца да гіпотэзы аб выбуху вулкана, бо лава месяцовых вулканаў мела іншы хімічны склад і пакідала на паверхні спадарожніка Зямлі зусім іншыя сляды.

Аднак апошняя праца астраномаў пацвердзіла: торыевая анамалія Камптона-Бяльковіча з'яўляецца тэрыторыяй, па якой разлілася лава вулкана, што выбухнула блізу 3,5 млрд гадоў таму.

Плошча гэтай тэрыторыі роўная плошчы Шатландыі (блізу 70 тысяч квадратных кіламетраў), а абломкі камянёў разляцеліся на адлегласць, у пяць разоў большую той, якую пакрыў попел і абломкі скал у выніку выбуху Везувія, што загубіў Пампеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках