30 красавiка 2024, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўніка дзяржмаёмасці Кітая абвінавацілі ў карупцыі

4
Экс-кіраўніка дзяржмаёмасці Кітая абвінавацілі ў карупцыі

Пракуратура выставіла былому кіраўніку камітэта кіравання і нагляду за дзяржмаёмасцю КНР Цзян Цзэміню абвінавачванні ў карупцыі і злоўжыванні ўладай.

Як сцвярджае дзяржабвінаваўца, цёзка былога генеральнага сакратара КПК не змог растлумачыць паходжанне вялікіх сум на ягоным рахунку, якія перасягалі ягоны легальны даход, перадае BBC.

Цзян Цзэмінь раней займаў пасаду генеральнага мэнэджара дзяржаўнай нафтавай кампаніі CNPC, адкуль падчас антыкарупцыйнай праверкі ў 2013 годзе былі звольненыя чатыры топ-мэнэджары.

Прыйшоўшы да ўлады ў 2012 годзе, Сі Цзіньпін абвясціў прыярытэтам сваёй палітыкі барацьбу з карупцыяй.

Цзян уважаецца за блізкага паплечніка былога кіраўніка дзяржбяспекі Чжоў Юнкана, які таксама знаходзіцца пад следствам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках