30 красавiка 2024, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Stratfor: Вайсковыя вучэнні РФ - папярэджанне для NATO

4
Stratfor: Вайсковыя вучэнні РФ - папярэджанне для NATO

На думку аналітыкаў Strategic Forecasting, вайсковыя вучэнні, якія праводзяцца ў Расеі, закліканыя сімуляваць паўнавартасны канфлікт з NATO.

Вайсковыя вучэнні РФ, апошнія з якіх прайшлі ва ўсёй краіне, пачынаюць насіць пагрозлівы характар. Гэта не самыя маштабныя вучэнні, якія калі-небудзь праводзіла Расея, але іх геаграфія і характар выкарыстанага ўзбраення прымушае думаць, што ўсё гэта - папярэджанне NATO. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле аналітыкаў прыватнай амерыканскай выведвальна-аналітычнай арганізацыі Strategic Forecasting, піша «Лiга.нет».

На думку аналітыкаў Stratfor, самі па сабе вучэнні закліканыя сімуляваць паўнавартасны канфлікт з NATO шляхам запуску ядзерных падлодак, балістычных ракет і стратэгічных бамбавікоў. Стратэгічныя сістэмы, уключна з элементамі расейскай ядзернай зброі, былі запушчаныя ля межаў NATO.

Паводле дакументаў РФ, вучэнні, пра якія не паведамлялася аж да даты запуску (16 сакавіка), прадоўжацца 5 дзён. У іх будуць задзейнічаныя блізу 45 тысяч жаўнераў, 3 тысячы машын, больш за 40 надводных суднаў, 15 падлодак і 110 самалётаў. Расея выкарыстоўвае ў вучэннях аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы Іскандэр, якія дастаўленыя ў Калінінградскую вобласць. Таксама выкарыстоўваюцца бамбавікі далёкага радыусу дзеяння Ту-22М3 (дастаўленыя ў Крым) і ракетныя падлодкі, запушчаныя ў моры з эскортам.

Пазней начальнік Генеральнага штаба ВС РФ Валерый Герасімаў заявіў, што колькасць асабовага складу ўзброеных сіл, які ўдзельнічае ў вучэннях, даведзеная да 80 тысяч чалавек, а колькасць авіяцыйнай тэхнікі - да 220 адзінак.

«Расея заявіла, што на вучэннях хоча праверыць гатоўнасць і пазіцыі на Новай зямлі і Зямлі Франца-Іосіфа. Крэмль павялічыў вайсковую прысутнасць у Арктыцы, відаць, што ён зацікаўлены гэтым рэгіёнам. Аднак вучэнні пашыраюцца да фінскай мяжы», - адзначаюць экспеэрты.

Акрамя Крыму і Калінінградскай вобласці, Расея даставіла ўзбраенне на пазіцыі ў Балтыйскім моры, Чорным моры, а таксама на заходнія і паўднёвыя вайсковыя акругі. Агулам, маштабная геаграфія вучэнняў адрознівае іх ад тых, што Расея праводзіла калі-небудзь.

«Усё гэта можа быць прыкметай таго, што Расея мае намер ажыццявіць нейкі папераджальны ўдар па NATO і Усходняй Еўропе. Улічваючы яе вайсковыя дзеянні ва Украіне, гэтага нельга выключыць. І праз тое, што Расея ўсяляк імкнецца выклікаць канфлікт у Еўропе, такія яе «вучэнні» павінны прымусіць Еўропу быць напагатове», - рэзюмуюць аналітыкі Stratfor.

Нагадаем, некалькі вайсковых частак і злучэнняў Балтыйскага флоту РФ, Паўднёвай вайсковай акругі, а таксама паветрана-дэсантных войскаў раніцай 17 сакавіка былі прыведзеныя ў найвышэйшую ступень боегатоўнасці ў рамках поўнамаштабнай трэніроўкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках