30 красавiка 2024, aўторак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хорціцу» і «Шустаў» будуць разліваць у Беларусі

22
«Хорціцу» і «Шустаў» будуць разліваць у Беларусі

Ужо трэці вытворца моцнага алкаголю з Украіны наладжвае выраб спіртнога ў Беларусі.

Надоечы холдынг Global Spirits, які належыць Яўгену Чарняку, пачаў разліў «Хорціцы» на магутнасцях Гомельскага лікёра-гарэлкавага завода «Радамір». Паводле прэс-рэлізу холдынгу, першая партыя гэтай прадукцыі была выпушчаная на беларускім прадпрыемстве ў лютым, піша Forbes.

«На алкагольным рынку Беларусі брэнд «Хорціца» прэзентаваны з 2010 года. Улічваючы паспяховыя пазіцыі брэнда, кампанія Global Spirits прыняла пастанову аб запуску ўласнага вырабу на тэрыторыі краіны. Асноўная мэта пашырэння вытворчых актываў - цалкам забяспечыць унутраныя патрэбы беларускага рынку», - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Надалей Global Spirit плануе запуск разліву ў Беларусі іншых сваіх гарэлкавых брэндаў, а таксама каньячнага брэнду «Шустаў». Агульная ёмістасць беларускага рынку ЛГВ ацэньваецца прыкладна 15 млн дэкалітраў на год. Найбліжэйшыя паўтара года пасля пашырэння асартыменту холдынг мае намер заняць 5-7% алкагольнага рынку краіны.

Global Spirits - адзін з найбуйнейшых міжнародных алкагольных холдынгаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках