27 красавiка 2024, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь экстрадавала ў Арменію былога намеснiка дырэктара Velcom

5
Беларусь экстрадавала ў Арменію былога намеснiка дырэктара Velcom

Беларускія ўлады экстрадавалі ў Арменію былога намесніка гендырэктара Velcom у тэхнічных пытаннях Уладзіміра Сачкова.

Ён абвінавачваецца ў стварэнні «шэрай» схемы перадачы міжнароднага трафіку падчас працы на аналагічнай пасадзе ў армянскай кампаніі «АрменТэл», паведамляе Cnews.

Уладзімір Сачкоў нарадзіўся ў Беларусі, працаваў тэхнічным дырэктарам паўночна-заходняга філіяла «Вымпелкома», у 2009 годзе пераехаў у Арменію, дзе заняў пасаду дырэктара тэхнічнага блока ў кампаніі «АрменТэл» - армянскай «дачцы» «Вымпелкома». У 2013-м у армянскага аператара змянілася кіраўніцтва, і неўзабаве Уладзімір Сачкоў з'ехаў у Беларусь. Год таму яго прызначылі намеснікам гендырэктара VELCOM у тэхнічных пытаннях, пазней у дачыненні да 40-гадовага топ-мэнэджара распачалі крымінальную справу службы нацыянальнай бяспекі Арменіі.

Уладзіміра Сачкова разам з іншымі былымі супрацоўнікамі «АрменТэл» вінавацяць у арганізацыі злачыннай групы з мэтай стварэння «шэрай» схемы ў перадачы міжнароднага трафіку кампаніі і крадзяжы адпаведнага прыбытку. Мужчыну затрымалі ў траўні 2014 года пры спробе вылецець з Беларусі ў Аўстрыю.

Цяпер Уладзімір Сачкоў знаходзіцца ў ерэванскім СІЗА. Яму прад'яўленае абвінавачанне ў некалькіх артыкулах крымінальнага кодэкса Арменіі: незаконнае прадпрымальніцтва, спалучанае з прычыненнем шкоды ў асабліва значных сумах, учыненае арганізаванай групай; злоўжыванне паўнамоцтвамі службоўцамі камерцыйных ці іншых арганізацый, што пацягнула цяжкія наступствы; змена кампутарнай інфармацыі, учыненая з выкарыстаннем службовага становішча, і кампутарны сабатаж.

Следства сцвярджае, што былое кіраўніцтва «АрменТэл» нанесла шкоду кампаніі ў суме $3,64 млн і яшчэ блізу $1,8 млн - у выглядзе недаплачаных дзяржаве падаткаў. Са слоў адваката Уладзіміра Сачкова, беларус сваёй віны не прызнае і рыхтуецца да дачы паказанняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках