3 траўня 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага: Пуцін у адказе за смерць Нямцова

6
Дэпутат Бундэстага: Пуцін у адказе за смерць Нямцова

Старшыня камітэта Бундэстага у замежнай палітыцы Норбэрт Ротгэн указаў на датычнасць прэзідэнта РФ да забойства апазіцыянера.

Пра гэта нямецкі палітык заявіў у апублікаваным у нядзелю, 1 сакавіка, інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag, піша «Главком».

З яго слоў, забойства Нямцова «пралівае святло на ўнутраныя змяненні ладу ў Расеі і на ўнутраныя ацэначныя тэндэнцыі, якія падаграваюцца прапагандай нацыяналізму і мілітарызму перш за ўсё ў дзяржаўных СМІ». На думку Норбэрта Ротгэна, адказнасць за гэтыя працэсы ляжыць на расейскім прэзідэнце.

Палітыку «агрэсіі звонку і ўнутры» нямецкі дэпутат назваў «без будучыні».

«Чым хутчэй Пуцін гэта ўсвядоміць, тым лепш будзе для ўсіх, асабліва для Расеі», - адзначыў Ротгэн.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках