3 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІФА пагражае Расеі санкцыямі

1
ФІФА пагражае Расеі санкцыямі

Да Расейскага футбольнага саюза (РФС) могуць быць ужытыя санкцыі, калі ў краіне не будуць развязвацца праблемы з праявамі расізму на стадыёнах.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Ёзэф Блатэр, піша Lenta.ru.

«Вядома ж, мы занепакоеныя гэтай праблемай. Натуральна, патрэбна адукацыйная праграма для барацьбы з расізмам, і калі гэта з'ява нікуды не знікне, трэба будзе накладваць санкцыі. Расізм - гэта адна з праблем, якая ўвесь час на парадку дня. З гэтым трэба змагацца», - заявіў Блатэр.

Раней арганізацыя «Футбол супраць расізму ў Еўропе» (FARE) апублікавала даклад, у якім апісваюцца праблемы расізму і ксенафобіі ў расейскім футболе. У дакуменце гаворыцца аб 200 выпадках дыскрымінацыйных паводзінаў заўзятараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках