3 траўня 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан уключыцца ў прэзідэнцкую гонку ў красавіку

1
Хілары Клінтан уключыцца ў прэзідэнцкую гонку ў красавіку

Былая першая лэдзі і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан абвесціць аб сваім удзеле ў наступных прэзідэнцкіх выбарах у красавіку 2015 года.

Пра гэта паведамляе газета Wall Street Journal са спасылкай на спонсараў яе перадвыбарнай кампаніі.

Паводле звестак выдання, Клінтан апавясціла спонсараў Дэмакратычнай партыі аб тым, што пачне ўдзел у прэзідэнцкай гонцы раней, чым чакалася. Дзякуючы гэтаму, яна зможа хутчэй прыступіць да збору сродкаў. Паводле звестак крыніц, фонд кампаніі павінен скласці больш за мільярд даляраў, піша Lenta.ru.

Афіцыйна былая першая лэдзі пакуль не аб'яўляла аб намеры балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы, аднак у верасні 2014 намякнула на свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2016 году. У 2008 годзе Клінтан ужо ўдзельнічала ў прэзідэнцкай кампаніі і была асноўным канкурэнтам Барака Абамы ўнутры партыі.

У лістападзе мінулага года цяперашні прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што з былой дзяржсакратаркі краіны Хілары Клінтан атрымаецца «выдатны прэзідэнт».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках