26 красавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік генеральнага сакратара NATO: Расея паводзіць сябе безадказна

4
Намеснік генеральнага сакратара NATO: Расея паводзіць сябе безадказна

Расея актывізавала ядзерныя вучэнні і хваліцца новай ядзернай зброяй.

Паводзіны Расейскай Федэрацыі, якая апошнім часам актывізавала вучэнні войскаў, пад чыёй адказнасцю знаходзіцца ядзерны патэнцыял узброеных сіл, з'яўляецца безадказнымі, піша liga.net.

Пра гэта ў сябе ў "Твітэры" напісаў намеснік генеральнага сакратара Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы Аляксандр Вершбоў.

"Расея актывізавала ядзерныя вучэнні і хваліцца новай ядзернай зброяй. Магчыма, гэта пераважна рыторыка, але вельмі безадказная. Расея павінна ўсвядоміць, што парушаючы абавязанні, пазбягаючы празрыстасці і прымушаючы суседзяў адчуваць сябе няўтульна, яна аслабляе ўласную бяспеку", - адзначыў чыноўнік NATO.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках