3 траўня 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sony прэзэнтавала самы тонкі і лёгкі таблет у свеце

Раней гэтую годнасць насіў Ipad Air 2, прэзэнтаваны ўвосень летась.

З’яўляючыся флагманам, Xperia Z4 абсталяваны 64-бітным васміядравым Qualcomm Snapdragon 810 з тактавай чашчынёй 2,0 Ггц.

Кампанія Sony ў рамках найвялікшай выставы мабільнай індустрыі MWC 2015 у Барсэлоне прэзэнтавала "самы тонкі і лёгкі ў свеце" 10-цалевы таблет Xperia Z4, піша The Verge. Раней годнасць такога насіў Ipad Air 2, прэзэнтаваны ўвосень летась.

Таблет абсталяваны 10,1-цалевым дысплеем з разрознасцю 2560х1440 піксэляў (300ppi0) і з наборам фірмовых тэхналогій: Triluminos і X-Reality, піша korrespondent.net.

З’яўляючыся флагманам, прылада абсталяваная 64-бітным васміядравым Qualcomm Snapdragon 810 з тактавай чашчынёй 2,0 Ггц і графічным паскаральнікам Adreno 430, 3 ГБ аперацыйнай і 32 ГБ убудаванай павялічвальнай памяці. Падтрымліваецца дзейнасць у сетках чацвёртага пакалення.

Таблет валодае дзвюма камэрамі: 8-мэгапіксэльная асноўная і 5-мэгапіксэльная франтальная, прычым апошняя - шырокакутняя. Ёмістасць акумулятара складае 6000 мАг, чаго, як запэўніваюць вытворцы, павінна ставаць на 17 гадзін прайгравання відэа. Глядзець відэа будзе прыемна не толькі дзеля экрана, але і дзеля наяўнасці стэрэадынамікаў.

Як і большасць іншых мабільных прылад, Sony Xperia Z4 Tablet мае сэртыфікат абароны паводле стандарту IP68, што дазваляе яму без наступстваў перанесці апусканне на 1,5 мэтра пад ваду на працягу 30 хвілін.

Нягледзячы на абарону, таблет ценькі - толькі 6,1 мм. Нельга назваць апарат цяжкім - вага складае толькі 393 і 389 грамаў вэрсіі з LTE і Wi-Fi адпаведна, што наогул здаецца чымсьці фантастычным, улічваючы акумулятар і памер дысплея.

Акрамя самога таблета, кампанія паказала фірмовую клавіятуру, якая дазваляе "ператварыць" таблет у ноўтбук, чахол для прылады, а таксама "разумную" вонкавую калонку. Так, на яе прыходзяць паведамленні са смартфона і таблета, убудаваныя мікрафоны дазваляюць праводзіць прэс-канферэнцыі, таксама дзейніча кіраванне голасам.

Таблет паступіць у продаж у белым і чорным колерах у чэрвені, кошт будзе вядомы пазней, але ўжо цяпер можна быць упэўненым, што ён будзе высокі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках