3 траўня 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дубаі прадаюць «ядомае золата»

14

У дубайскай кавярні можна паспытаць марозіва з золатам «толькі» за 817 даляраў.

Марозіва Black Diamond, пасыпанае 23-каратным золатам, можна пакаштаваць крыху менш чым за тысячу даляраў.

Scoopi Сafe у Дубаі прапануе сваім наведнікам закаштаваць незвычайны дэсэрт - самае дарагое прысыпанае золатам марозіва, піша Tribune Express з спасылкай на Al Arabiya News.

У склад ласунку ўваходзіць ванільны мадагаскарскі пламбір, кавалачкі італійскага чорнага труфеля і найлепшы ў свеце іранскі шафран. Аздабляе кампазіцыю прысыпка са шматкоў 23-каратнага золата. На гатаванне стравы кухарам у сярэднім патрэбна блізу пяці тыдняў, піша korrespondent.net.

Сэрвуюць дэсэрт піялай і лыжачкай Versace. Пры гэтым установа не забараняе сваім наведнікам забіраць з сабой лыжачку ў падарунак у якасці сувеніра на памяць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках