27 красавiка 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк: Пуцін хоча сцерці Украіну з геаграфічнай карты

11
Яцэнюк: Пуцін хоча сцерці Украіну з геаграфічнай карты

Мэта Пуціна - ліквідаваць Украіну, узяць яе пад кантроль і паказаць Захаду, што ягоны свет аўтакратыі, дыктатуры дасягнуў поспеху.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк у інтэрв'ю The Sunday Times заявіў, што прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін вядзе вайну супраць вольнага свету, і Украіна стала полем бою, піша liga.net.

"Ягоная мэта - ліквідаваць Украіну, узяць усю яе тэрыторыю пад кантроль і прадэманстраваць Захаду, што ягоны свет аўтакратыі, дыктатуры і клептакратыі дасягнуў поспеху", - сказаў прэм'ер.

Яцэнюк параўнаў цяперашняе становішча Украіны са становішчам Вялікабрытаніі падчас Другой сусветнай вайны. Паводле ягоных слоў, Захаду трэба рыхтавацца да зацяжнога канфлікту ва Украіне, які можа перакінуцца на ЕЗ, калі яго не стрымаць. "Сёння Украіна абараняе Еўропу, - сказаў прэм'ер. - Пуцін уступіў у поўнамаштабную канфрантацыю з Захадам. Ён хоча раскалоць ЕЗ, узмацніць супярэчнасці паміж яго краінамі-чальцамі і разбурыць адзінства ЕЗ і ЗША".

Прэм'ер раскрытыкаваў Захад за тое, што ён моўчкі змірыўся з анэксіяй Крыма. Паводле ягоных слоў, адзінае выйсце - дзейнічаць зладжана і адказваць на агрэсію Пуціна вельмі смела, магутна, цвёрда і жорстка. "Іншай мовы Пуцін не разумее", - адзначыў Яцэнюк.

Фота: AP

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках