3 траўня 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі ўвайшоў у дзясятак найлепшых еўрапейскіх бамбардзіраў

Мэсі ўвайшоў у дзясятак найлепшых еўрапейскіх бамбардзіраў

Нападнік "Барсэлоны" Ліянэль Мэсі ўвайшоў у дзясятак найлепшых бамбардзіраў пяці вядучых еўрапейскіх чэмпіянатаў.

Пра гэта паведамляе soccernews.ru са спасылкай на The Daily Mail.

У матчы з "Гранадай" (3:1), Мэсі забіў свой 269-ы гол у Прымэры і цяпер займае 10-е месца. Што да форварда "Рэала" Крышціяну Ранальду, то ён знаходзіцца ў гэтым спісе на 6-м месцы. Акрамя таго, Ранальду першым у гісторыі здолеў забіць больш за 30 галоў на працягу 5 запар сэзонаў у чэмпіянаце з топ-5.

Цалкам дзясятак найлепшых цалкоў выглядае так:

1. Джымі Грыўз (Англія) - 366

2. Герд Мюлер (Нямеччына) - 365

3. Стыў Блумер (Англія) - 317

4. Дыксі Дын (Англія) - 310

5. Дэліё Аніс (Францыя) - 299

6. Крышціяну Ранальду (Англія, Гішпанія) - 291

7. Гордан Ходжсан (Англія) - 287

8. Алан Шырэр (Англія) - 283

9. Сільвіё Піёла (Італія) - 274

10. Ліянэль Мэсі (Гішпанія) - 269

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках