3 траўня 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Нямцоў мог стаць праблемай для Пуціна на выбарах

6
Financial Times: Нямцоў мог стаць праблемай для Пуціна на выбарах

Барыс Нямцоў быў адзінай надзеяй апазіцыі стварыць сур'ёзную сілу супраць расейскага прэзідэнта.

Пасля забойства Барыса Нямцова прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў злачынстве няма палітычнага падтэксту. І загінулы нібыта "не нёс небяспекі для Уладзіміра Пуціна", бо не быў папулярным палітыкам. Але напраўду гэта не так, піша на старонках Financial Times былы рэктар Расейскай эканамічнай школы Сяргей Гурыеў, піша zn.ua.

"Перш за ўсё, папулярнасць Пуціна застаецца настолькі высокай дзякуючы цэнзуры, прапагандзе і фальсіфікацыям на выбарах, якія былі выяўленыя ў Расеі. Няма сумненняў, што Нямцоў перамог бы на жывых дэбатах з Пуціным. І не дзіўна, што такіх дэбатаў ніколі не было. Пуцін не дыскутуе з апазіцыяй", - падкрэслівае Гурыеў.

Ён дадае, што забойства Нямцова адбылося праз сур'ёзныя эканамічныя праблемы, якія ахапілі Расею. Паколькі ў краіне расце рэцэсія, Крэмль узмацняе прапаганду і палітычныя рэпрэсіі. Бо дыктатарскія рэжымы ведаюць, што яны застаюцца ва ўладзе да таго часу, пакуль большасць у грамадстве ўважае іх больш прывабнымі за альтэрнатыву. І прымусіць апазіцыю замаўчаць вельмі важна ўсялякім коштам, асабліва калі ў краіне эканамічны крызіс падсілкоўвае антыўрадавыя настроі.

Акрамя таго, палітычна Нямцоў быў сапраўды небяспечным для кіроўнай партыі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

"Ён быў не проста разумным і ўмелым крытыкам Пуціна. Ён быў унікальным мостам паміж старой і новай хваляй празаходніх палітыкаў у Расеі. Ён перамагаў мясцовыя і парламенцкія выбары і меў досвед удзелу ў кіраванні дзяржавай на самым высокім узроўні. Нямцоў стварыў новы кааліцыйны рух разам з маладымі расейскімі палітыкамі і дапамог развіцца новым апазіцыянерам", - піша Гурыеў.

Улічваючы поспех на мінулых выбарах, ягоная партыя стала адзінай палітычнай сілай, якая выступала супраць Уладзіміра Пуціна і якой законна дазволілі ўдзельнічаць у выбарах 2016 году.

"Удзел Нямцова ў выбарах стварыў бы платформу для аб'яднання апазіцыйных сіл, якія выступаюць супраць Пуціна. Забойства Нямцова дапамагло Крамлю развязаць гэтую патэнцыйную праблему", - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках