3 траўня 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі ПЭН-цэнтр уручыў штогадовыя прэміі

Уручэнне адбылося на агульным сходзе ПЭН-цэнтра.

Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча стаў Уладзімір Някляеў за кнігу «Знакі прыпынку», прэміі імя Францішка Багушэвіча - Анатоль Трафімчык за кнігу «1939 год і Беларусь: забытая вайна», піша БелаПАН.

Уручэнне адбылося на агульным сходзе ПЭН-цэнтра, які праходзіць раз на два гады. На цырымоніі выступілі абодва лаўрэаты і дачка Алеся Адамовіча Наталля Адамовіч. Вёў сход старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

«Сам Адамовіч для мяне асоба не проста літаратуры, але і ў жыцці я з ім, дзякуй Богу, быў у блізкіх стасунках. Не скажу, што мы з ім сябравалі, была розніца ва ўзросце. Не гэта галоўнае. Розніца была перш за ўсё ў досведзе жыццёвым, які падзяляла вайна. Рознае ўспрыманне існасці жыцця. Ён быў адным з самых яскравых людзей увесь час, які я жыву на гэтай зямлі. І ён вельмі шмат зрабіў для Беларусі і для шмат якіх беларусаў», - заявіў Уладзімір Някляеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках