3 траўня 2024, Пятніца, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Бруса Лі здыме фільм пра свайго бацьку

2
Дачка Бруса Лі здыме фільм пра свайго бацьку

Вытворчасцю фільма зоймецца студыя Bruce Lee Entertainment.

Шэнан Лі, дачка легенды кунг-фу Бруса Лі, мерыцца зняць кінабіяграфію свайго легендарнага бацькі. Вытворчасцю стужкі зоймецца кампанія Bruce Lee Entertainment, паведамляе "Корреспондент".

"Нягледзячы на вялікую колькасць разнастайных фільмаў, прысвечаных майму бацьку, не было ніводнага, які досыць глыбока падаў ягоную жыццёвую філасофію. Адзіны спосаб дапамагчы публіцы зразумець глыбіню і ўнікальнасць характару майго бацькі - зняць уласны фільм, прысвечаны ягонаму жыццю і творчасці", - распавяла Шэнан журналістам.

Пакуль невядома, ці раскажуць у біяграфічным фільме пра сына Бруса Брэндана Лі, які трагічна загінуў у 1993 годзе на здымках трылера "Крумкач".

Выданне піша, што з таго часу, як была ўтвораная кампанія Bruce Lee Entertainment, правы на выкарыстанне імя і малюнкаў Бруса Лі для рэкламы (у тым ліку рэклама аўтамабільнай кампаніі Mazda і віскі Johnny Walker) належаць менавіта ёй, таму ў студый, якія працуюць над фільмамі пра Бруса Лі, паўстане нямала праблем.

Адзначым, што кінастудыя, якая носіць назву легендарнага актора, запусціла ў вытворчасць яшчэ некалькі праектаў, прысвечаных Брусу. У іх лік уваходзіць тэлевізійны сэрыял, які распрацоўваецца ў супрацоўніцтве з рэжысёрам "Фарсажа" Джастынам Лінам, і рэаліці-шоў для кітайскай ТВ, у працы над якім удзельнічае кампанія Кіяну Рыўза і Стывэна Гэймэла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках