29 красавiка 2024, панядзелак, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцы прыдумалі «разумныя» туфлі, якія змяняюць расфарбоўку

6

Літоўская кампанія Ishuu Technologies збірае сродкі на выпуск высокатэхналагічных туфляў для жанчын.

Іх адметнай асаблівасцю стане тое, што яны будуць вырабляцца з ужываннем тэхналогіі электронных чарнілаў. Гэта дазволіць сучасным модніцам мяняць прынт на абутку ў адпаведнасці са сваім настроем, піша onliner.by.

Паводле задумы стваральнікаў, уся неабходная электроніка будзе ўбудаваная ў падэшву Volvorii Timeless (менавіта так называюцца новыя туфлі). У тым ліку там будзе і пара невялікіх акумулятарных батарэй, рэсурсу якіх хопіць на 2-6 месяцаў.

Зрабіць зарадку туфляў можна будзе праз камплектную бесправодную прыладу. Самі прынты будуць змяняцца праз спецыяльны дадатак для смартфонаў: для гэтага Volvorii Timeless надзелены модулем бесправадной сувязі Bluetooth.

Зыходзячы з усіх тэхнічных навінак, узнікае слушнае пытанне: а колькі будуць важыць такія туфлі? Іх стваральнікі запэўніваюць: не больш, чым звычайныя туфлі на высокіх абцасах. Што тычыцца коштаў на Volvorii Timeless, то першым дзесяці пакупнікам туфлі дастануцца ўсяго за 150 даляраў ЗША. Затым кошт паднімецца да $199, потым - да $249. Для таго, каб пачаць вытворчасць, Ishuu Technologies плануе сабраць за месяц $50 000.

Tacciana-

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках