29 красавiка 2024, панядзелак, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Росбалт»: Група для забойства Нямцова была створаная яшчэ ў студзені

11
«Росбалт»: Група для забойства Нямцова была створаная яшчэ ў студзені

Група для забойства расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова была арганізаваная ў студзені 2015 года.

Пра гэта ў пятніцу, 20 сакавіка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Росбалт», спасылаючыся на матэрыялы расследавання справы.

Паводле звестак следства, «група адрознівалася ўстойлівасцю, наяўнасцю неўстаноўленых арганізатараў, размеркаваннем роляў, сталасцю сувязяў паміж яе ўдзельнікамі, дбайным планаваннем злачынства, прыняццем канспіратыўных захадаў з мэтай пазбегнуць выкрыцця і затрымання».

Сачэнне за будучай ахвярай пачалася ў лютым, першапачаткова назіранне вялі трое арыштаваных на гэты момант абвінавачаных - Анзор Губашаў, Заур Дадаеў і Бяслан Шаванаў, а таксама «неўстаноўленыя асобы». Для вывучэння месца жыхарства і маршрутаў перамяшчэння Нямцова выкарыстоўваўся спецыяльна набыты аўтамабіль ZAZ Sens.

У Следчым камітэце Расеі (СК РФ) мяркуюць, што пазней да групы далучыліся Тамерлан Эксерханаў, Хамзат Баха і Шагіт Губашаў. У іх задачы ўваходзіла збіраць «інфармацыю, неабходную для ўчынення забойства», а таксама «схаваць злачынцаў і забяспечыць іх выезд з Масквы і Маскоўскай вобласці» пасля забойства Нямцова.

19 сакавіка агенцтва паведаміла, што Барыс Нямцоў быў забіты праз сваю публічную пазіцыі аб карыкатурах у часопісе Charlie Hebdo. На аперацыю знішчэння палітыка было выдзелена пяць мільёнаў рублёў. Выканаўцам забойства быў Заур Дадаеў, непасрэдную дапамогу ў момант забойства яму аказвалі Беслан Шаванаў і Анзор Губашаў.

8 сакавіка Басманны суд Масквы арыштаваў паводле падазрэння ў забойстве палітыка Барыса Нямцова пяць чалавек: Заура Дадаева, Анзора Губашава, Шагіта Губашава, Тамерлана Эскерханава і Хамзата Бахаева. Яны будуць знаходзіцца пад вартай да 28 красавіка. Усе фігуранты справы ўжо абскардзілі свой арышт.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў цэнтры сталіцы. У палітыка - сустаршыні «РПР-Парнас» і дэпутата Яраслаўскай аблдумы - трапілі чатыры кулі, ён памёр на месцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках