29 красавiка 2024, панядзелак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер каманды Беларусі ў футболе: Я за адзіную Украіну

6
Галоўны трэнер каманды Беларусі ў футболе: Я за адзіную Украіну

Аляксандр Хацкевіч прызнаўся, што многім абавязаны Украіне

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе Аляксандр Хацкевіч, які 19 гадоў правёў у кіеўскім «Дынама», даў вялікае інтэрв'ю Tribuna.com. Распавёў ён і пра сваё стаўленне да сённяшніх падзей.

- Вы не пазначалі сваіх пераваг ва ўкраінска-расейскім канфлікце.

- Я адназначна за непадзельную Украіну. Вельмі люблю гэтую краіну. І, ведаеш, апошнія падзеі дадалі ўкраінцам патрыятызму. Калі ў нас у камандзе людзі думаюць: "Не, выконваць гімн у голас не буду». І максімум - варушаць незаўважна вуснамі. То ўкраінцы цяпер на кожным матчы прэм'ер-лігі чакаюць 85-й хвіліны і пачынаюць усім стадыёнам спяваць. Выклікае павагу. Прынамсі, мяне вельмі ўражвае. Шматгалоссе на ўкраінскай мове - гэта моцна, вядома.

- Вы, дарэчы, гаворыце па-ўкраінску?

- Разумею па-ўкраінску. І калі ўкраінскамоўныя сябры пачынаюць нейкую размову, падтрымліваю яе. Але мець стасункі як носьбіт мовы не магу. Хоць мой малодшы сын вучыцца ў British school. І там вывучае дзве асноўныя мовы. Першую, зразумела, ангельскую. Друуюі - украінскую. І хай дома мы камунікуем па-расейску, я ніяк не буду ўплываць на свайго сына і не стану выказваць ніякіх пратэстаў, калі пры выбары пашпарта ён аддасць перавагу ўкраінскаму.

Тады атрымаецца, што мае сыны - грамадзяне розных краін. Старэйшы - беларус. Малодшы - украінец. Але зноў жа я не супраць. Усё ж Украіне многім абавязаны. Нават у свой першы ўкраінскі год у мяне не было праблем з мовай.

Хлопцам з Расеіі было цяжэй. Я памятаю, як блытаўся Лёша Герасіменка. Гаворыць адзін раз: «Так, трэба хлеба купіць, паехалі ў перукарню». - «Куды?» - «Ну, у перукарню». - «Леха, гэта цырульня па-расейску, там не прадаюць хлеб». - «А вохці мне, а я думаў, гэта пякарня». Браты Макоўскія, дарэчы, таксама нейкі час звыкалі. «Хадзем, тут ёсць шыкоўная крама, на шыльдзе напісана, што вельмі добрая». - «Што там напісана?» - «Ну, «цілодобово». Гэта ж значыць штосьці накшталт «надзвычай». - «Не, гэта значыць «24 гадзіны». Так і жылі :).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках