29 красавiка 2024, панядзелак, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сланяня з Тайланда парадавала інтэрнэт воднымі трукамі (Відэа)

4

Карыстальнікаў інтэрнэту парадавала тайскае сланяня, якога спрабуюць выкупаць супрацоўнікі мясцовага заапарка.

Ролік на партале YouTube.com размясціў Клаўс Ёргенс, які падарожнічаў у гарачай краіне і зафатаграфаваў на камеру сланяня, піша krsk.sibnovosti.ru.

Маленькі і яшчэ нязграбны слон, узрадаваўшыся водным працэдурам, губляе раўнавагу і падае на бок наўпрост у сваёй чырвонай ванне. Ён плёскаецца і боўтаецца, пасля чаго ператварае купанне ў гульню: сланяня вылазіць з ванначкі, каб пасля зноў туды заваліцца і паплюхацца. Гэтую працэдуру яно паўтарае некалькі разоў.

Запіс "Вялікая праблема", а менавіта так назваў відэа Клаўс Ёргенс, усяго за некалькі дзён паспеў сабраць больш за 1,6 мільёна праглядаў. Карыстальнікі на купанне сланяняці адрэагавалі па-рознаму: хтосьці выказаў спачуванне жывёліне, што жыве ў няволі, хтосьці ж пасмяяўся і парадаваўся разам з маленькім сланом.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках