29 красавiка 2024, панядзелак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы ў расейца канфіскавалі тэхніку Apple на 10 тысяч даляраў

11
На мяжы ў расейца канфіскавалі тэхніку Apple на 10 тысяч даляраў

Мужчына вёз у Расею праз Беларусь кампутар, медыяплэеры і аксесуары Apple на 10 тысяч даляраў.

Расеец ехаў у Маскву цягніком з Калінінграда. Падчас праходжання мытнага кантролю на беларускай мяжы яму прапанавалі задэклараваць свае тавары ці грашовыя сродкі. Мужчына адказаў, што нічога лішняга не перавозіць, аднак падчас праверкі мытнікі выявілі сярод асабістых рэчаў арыгінальную тэхніку папулярнага амерыканскага брэнда Apple, піша «Вячэрні Гродна».

Расеец перавозіў кампутар, 20 дыскаводаў, 70 медыяплэераў Apple TV, а таксама чахлы і зарадныя прылады, паведамілі ў прэс-службе Ашмянскай мытні.

Тавар канфіскаваны. Паводле папярэдняй ацэнкі, яго кошт складае 150 мільёнаў рублёў. Мытня пачала адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках