29 красавiка 2024, панядзелак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран стварыў фонд барацьбы з расейскім уплывам

Дэвід Кэмеран стварыў фонд барацьбы з расейскім уплывам

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі адрадзіў праграму часоў халоднай вайны ў падтрымцы краін у барацьбе з «пагрозай расейскага дамінавання».

Аб'ём фонду пакуль складае £5 млн.

Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран адрадзіў праграму часоў халоднай вайны перыяду Маргарэт Тэтчэр для падтрымкі Усходняй Еўропы ў барацьбе з «пагрозай расейскага дамінавання». Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на брытанскіх чыноўнікаў.

Аб'ём фонду складае £5 млн ($7,35 млн). Ён ужо выкарыстоўваецца для дапамогі ў пабудове інстытутаў ва Украіне. Таксама будзе выдзелена яшчэ £15 млн для падтрымкі дэмакратыі ў Малдове, Грузіі, Босніі-Герцагавіне і Сербіі, паведамляе РБК.

Мадэллю для фонду сталі праграмы фонду экс-прэм'ера Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр Know-How Fund, заявілі чыноўнікі, якія папрасілі не называць іх імёны праз тое, што размовы аб аднаўленні праграмы былі прыватнымі. Know-How Fund быў створаны ў 1989 годзе і выкарыстоўваўся для дапамогі ў развіцці інстытутаў, кіравання і эканомікі ў краінах савецкай зоны ўплыву, уключаючы Польшчу, Вугоршчыну і Чэхаславаччыну.

Паводле звестак Bloomberg, Кэмеран павінен быў расказаць аб фондзе на вячэры пасля пасяджэння Еўрапейскай рады ў Брусэлі ў чацвер. Украінскі крызіс быў справакаваны слабасцю інстытутаў у краіне, карупцыяй, заявілі агенцтву афіцыйныя асобы. Таму расейская апазіцыя спрабуе развіваць рынкавую зканоміку ў постсавецкай дзяржаве і мэта фонду - не дапусціць паўтарэння, прыводзіць пазіцыю чыноўнікаў агенцтва.

Лідары краін ЕЗ таксама наважылі змагацца і з расейскай «дэзінфармацыяй» з нагоды ўкраінскага канфлікту. Гэта стала вядома ў сакавіку 2015 з праекта заявы саміту ЕЗ, які прайшоў 19-20 сакавіка, паведамляў Reuters. Паводле звестак агенцтва, з праекта дакумента вынікала, што лідары краін ЕЗ папросяць вярхоўную прадстаўніцу ЕЗ у замежных справах Федэрыку Магерыні распрацаваць план «падтрымкі свабоды СМІ і еўрапейскіх каштоўнасцяў у Расеі». На падрыхтоўку плана Магерыні дадуць тры месяцы, ён павінен быць гатовы да наступнага саміту ЕЗ у чэрвені 2015 года.

«Еўрапейская рада падкрэслівае неабходнасць кінуць выклік расейскай кампаніі працягу вайны і распаўсюджванню дэзінфармацыі і запрашае Высокую прадстаўніцу <.> для падрыхтоўкі да чэрвеньскага саміту Еўрарады плану дзеянняў у стратэгічных камунікацыях для падтрымкі свабоды СМІ і каштоўнасцяў ЕЗ», - гаварылася ў праекце дакумента.

У пачатку студзеня аб планах запусціць сэрвіс для супрацьстаяння расейскай прапагандзе заяўляла і нямецкая медыякампанія Deutsche Welle. Як заяўляў The Wall Street Journal прэзідэнт Deutsche Welle Пітэр Лімбург, новы сэрвіс распрацаваны для таго, каб «кінуць выклік прапагандзе [прэзідэнта Расеі Уладзіміра] Пуціна».

Контрпрапагандысцкія намаганні NАТO таксама недастатковыя, заяўлялі ў снежні 2014 года ў альянсе. Для гэтага ў NАТO наважылі пачаць выпрацоўваць агульную інфармацыйную стратэгію і прэс-службам МЗС краін, чальцоў NАТO сталі рассылаць адпаведныя рэкамендацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках